У Беларусь ідзе арктычны цыклон з дажджом і снегам
- 1.04.2026, 17:10
Пахаладанне пачнецца ўжо ў выхадныя.
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра набліжэнне арктычнага цыклону, які можа прынесці ў наш рэгіён прыкметнае пахаладанне, начныя замаразкі і нават мокры снег са снежнай крупой. Даведаліся, на якія даты чакаецца чарговае «арктычнае ўварванне».
Паводле разлікаў аўтараў тэматычнага Telegram-канала пра надвор’е «Метеовайб», у Беларусі прыкметна пахаладае ўжо да гэтых выхадных і на пачатку наступнага тыдня.
Усё справа ў змене паветраных мас над еўрапейскім рэгіёнам. Калі цяпер цёплае, сонечнае надвор’е беларусам забяспечвае шырокі антыцыклон, што сфармаваўся над Еўропай, дык ужо да суботы, 4 красавіка, са Скандынавіі на еўрапейскую тэрыторыю Расіі пачне перамяшчацца цэлая серыя цыклонаў.
Першы з іх будзе невялікі, але ён усё ж здолее падпсаваць беларусам выхадныя, бо прынясе з сабой не толькі пахаладанне, але і парывісты вецер, і ападкі.
А ўжо на пачатку наступнага тыдня, з 6 красавіка, на тэрыторыю Беларусі пачне перамяшчацца другі, больш глыбокі цыклон з арктычнымі паветранымі масамі. Паводле папярэдніх прагнозаў спецыялістаў, ён прынясе узмацненне ветру і яшчэ больш ападкаў, месцамі — ў выглядзе дажджу з мокрым снегам і снежнай крупы.
Як паказваюць прагнастычныя метэамадэлі, дзённыя максімумы могуць панізіцца з цяперашніх +15–16°С да +10°С, а верагоднасць начных замаразкаў рэзка павялічыцца.