BE RU EN

Bloomberg: SpaceX падала заяўку на найбуйнейшае IPO у гісторыі

  • 1.04.2026, 19:12

Кампанія Ілона Маска плануе прыцягнуць $75 млрд.

Кампанія SpaceX мільярдэра Ілона Маска канфідэнцыйна падала заяўку на правядзенне IPO ў Камісію па каштоўных паперах і біржах (SEC) ЗША. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Паводле іх даных, кампанія плануе прыцягнуць $75 млрд пры агульнай ацэнцы яе капіталізацыі ў $1,75 трлн. Такім чынам, размяшчэнне акцый стане найбуйнейшым у гісторыі і значна перавысіць цяперашні рэкорд — IPO нафтавай кампаніі Saudi Aramco ў 2019 годзе, калі было прыцягнута $29 млрд.

СМІ пішуць пра планы SpaceX правесці IPO з канца мінулага года. Bloomberg тады паведамляла, што кампанія плануе прыцягнуць $30 млрд. Таксама медыя пісалі, што размяшчэнне плануецца правесці ў чэрвені, прыурочыўшы яго да дня нараджэння Ілона Маска і параду планет. Паводле даных Bloomberg, у цяперашняй заяўцы тэрмін правядзення той самы.

Крыніцы таксама паведамляюць, што SpaceX звярнулася па дапамогу пры падрыхтоўцы размяшчэння да такіх банкаў, як Bank of America, Citigroup, Goldman Sachs, JPMorgan Chase і Morgan Stanley. Раней Reuters пісала, што кампанія прыцягнула да гэтай працы ў агульнай складанасці 21 банк.

Апошнія навіны