Лукашэнка распавёў пра «абдымашкі і цалавушкі» з амерыканцамі
- 1.04.2026, 19:56
Узурпатар не давярае Вашынгтону?
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што досвед дапамагае яму рабіць высновы пра перамовы з Вашынгтонам. Словы дыктатара перадае БелТА.
«Мы вядзём перамовы з амерыканцамі. І досвед майго жыцця і працы, у тым ліку службы ў арміі, дапамагае мне зрабіць адпаведныя высновы з усмешак, абдымашак, цалавушак і іншага з амерыканцамі аж да Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі», — сказаў узурпатар.