Беларускія танкісты зноў адправіліся на навучанне
- 1.04.2026, 21:43
Іх будуць навучаць у РФ.
Беларускія танкісты 1 красавіка адправіліся ў Расію, дзе на працягу месяца пройдуць сумесную падрыхтоўку з калегамі з РФ, вынікае з інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі.
Як заявіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Уладзімір Таратута, словы якога цытуе прэс-служба ведамства, «мерапрыемствы такога кшталту не з’яўляюцца <�…> навінкай і праводзяцца ўжо на працягу некалькіх гадоў — звычайна не радзей за два разы на год».
Міністр абароны Віктар Хрэнін таксама вылецеў з рабочым візітам у РФ. У Маскве ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД і «правядзе сустрэчы па лініі двухбаковага супрацоўніцтва», гаворыцца ў рэлізе Мінбароны.
28 сакавіка мінулага года Мінбароны Беларусі заяўляла пра накіраванне беларускіх танкістаў на навучанне на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі ў пасёлку Муліна (Ніжагародская вобласць РФ).
Тады начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Уладзімір Белы адзначыў, што мерапрыемства прадугледжана планам двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва з Узброенымі Сіламі РФ.