«Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі»
- 10.04.2026, 13:31
У Арменіі жорстка адказалі кіраўніку.
Віцэ-старшыня партыі «За рэспубліку», армянскі палітолаг Рубен Меграбян жорстка прайшоўся па заявах дыктатара.
Днямі кіраўнік заклікаў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) праяўляць максімальную асцярожнасць і карэктнасць у працы з Арменіяй. Меграбян просіць Лукашэнку не лезці з парадамі:
— Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі. Ён ніхто і завуць яго ніяк. Усе яго парады, гульня ў добрага паліцэйскага, гэта несур'ёзна. Гэта калгасныя фокусы, якія даўным-даўно нікога не ўражваюць.