Зяленскі: Украіна атрымала новую партыю ракет для Patriot
- 10.04.2026, 10:07
Кіеў узмацняе СПА на фоне пагрозы змяншэння падтрымкі з боку ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нядаўна атрымала новую партыю ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з журналістамі, піша «Інтэрфакс-Украіна».
Украінскі прэзідэнт заявіў, што партнёры працягваюць перадаваць ракеты для сістэм СПА Patriot.
«На дадзены момант партнёры перадаюць ракеты для Patriot. У прыватнасці, днямі паступіла новая партыя. І мы працягваем працаваць са ўсімі партнёрамі, каб была СПА», – адзначыў ён.
Варта адзначыць, што нядаўна Зяленскі выказаў занепакоенасць тым, што зацяжная вайна на Блізкім Усходзе можа яшчэ больш падарваць падтрымку Украіны з боку ЗША ў сувязі са змяненнем глабальных прыярытэтаў Вашынгтона.