BE RU EN

У Вільнюсе прадставяць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»

  • 10.04.2026, 12:42

Сустрэча адбудзецца 22 красавіка.

У візіт-цэнтры Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60) у Вільнюсе прадставяць новую кнігу вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».

У прэзентацыі возьмуць удзел беларуская журналістка, галоўная рэдактарка сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка. Вядоўца сустрэчы — ксёндз Вячаслаў Барок.

«Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, расказаная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка і палітык Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з найвядомейшых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыі’97».

Чытач разам з гераіняй праходзіць праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад пратэстаў сярэдзіны 1990-х да сённяшніх дзён. Кніга распавядае пра барацьбу за свабоду, пра палітычныя рэпрэсіі і забойствы, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, пра турму, пераследы і неверагодны ўцёк галоўнай гераіні ад КДБ.

На старонках кнігі з'яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайце, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Невзлін, Хілары Клінтан і іншыя.

Аўтар паказвае Беларусь як асобную еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй і ідэнтычнасцю. Нягледзячы на гады дыктатуры, рэпрэсіі і адсутнасць рэальнай міжнароднай падтрымкі, беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду.

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, але і ўсім, хто хоча лепш зразумець Беларусь і яе сучасную гісторыю.

Кніга будзе прадстаўленая на беларускай, украінскай і рускай мовах.

Прэзентацыя адбудзецца 22 красавіка, у сераду, а 18:00

Адрас: Вільнюс, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60)

Апошнія навіны