Інфляцыя ў Беларусі рэзка вырасла
- 10.04.2026, 13:19
Цэны на паслугі паляцелі ўверх.
Інфляцыйныя працэсы ў Беларусі ў сакавіку паказалі незвычайную дынаміку. Паводле дадзеных Белстата, агульны рост спажывецкіх цэн за месяц склаў 0,6%, а гадавы паказчык запаволіўся да 5,4% (супраць 5,6% у лютым). На гэтым адносна добрыя навіны для эканомікі заканчваюцца.
Галоўнай нечаканасцю месяца стаў рэзкі рост у катэгорыі паслуг, якія падаражэлі адразу на 1,2%. Гэта значна апярэджвае традыцыйнага лідара росту — харчовыя тавары, цэны на якія ўзраслі ўсяго на 0,3%. Сектар нехарчовых тавараў таксама паказаў умераны рост на 0,5%.
У цэлым з пачатку 2026 года інфляцыя ў краіне склала 1,6%, пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае сезонныя ваганні, за гэты ж перыяд павысіўся на 1,3%.