Удзельнік беларускай групы Molchat Doma жаніўся
- 10.04.2026, 13:35
Музыкант апублікаваў фота нявесты ў незвычайнай сукенцы.
Басіст беларускай групы Molchat Doma Павал Казлоў жаніўся. Здымкі з вяселля музыкант апублікаваў у Instagram.
Molchat Doma («Молчат Дома») — адзін з самых вядомых музычных калектываў з СНД на сусветнай сцэне. Гурт быў створаны ў 2017 годзе ў Мінску.
Шырокую папулярнасць Molchat Doma атрымалі ў 2020—2021 гадах, калі некалькі іх трэкаў сталі віруснымі ў TikTok. Найбольшы поспех прынесла кампазіцыя «Судна (Барыс Рыжы)», якая набрала мільёны праглядаў і стала саўндтрэкам для сотняў тысяч відэа.