BE RU EN

У Крэмлі рыхтуюцца да паразы Орбана

  • 10.04.2026, 17:22

У няўдачы Расія абвінаваціць самога прэм'ер-міністра Венгрыі.

Масква дапускае, што партыя прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана «Фідес» прайграе на парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ў нядзелю, 12 красавіка.

Пра гэта ў пятніцу, 10 красавіка, піша расійскае выданне «Медуза» са спасылкай на дзве крыніцы, блізкія да палітычнага блока Адміністрацыі прэзідэнта (АП).

Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў, першапачаткова былі чаканні, што Орбан і яго паліттэхнолагі змогуць пераламаць сітуацыю і атрымаць перамогу на выбарах па партыйных спісах. Потым прымальным сцэнарыем сталі лічыць перамогу з улікам аднамандатных акругаў.

«Цяпер [у Крэмлі] дапускаюць, што і гэтага не будзе», — паведаміла крыніца.

Суразмоўца выдання і тэхнолаг, які супрацоўнічае з Крэмлём, заявілі, што магчымую паразу партыі Орбана ў СМІ, падкантрольных уладам РФ, агучаць як «каляровую рэвалюцыю», якую ажыццявіў Еўрапейскі саюз.

У той жа час для расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна вінаватым у правале выставяць самога Орбана і членаў яго каманды.

Апошнія навіны