BE RU EN

Tesla рыхтуе танны электрамабіль

  • 10.04.2026, 17:45

Кампанія робіць стаўку на кампактны кросовер.

Tesla усё ж распрацуе недарагую электрычную мадэль, ад стварэння якой кампанія раней адмовілася. Гэта будзе кампактны кросовер.

Даступны электрамабіль Tesla можа з'явіцца праз некалькі гадоў. Інфармацыю пра распрацоўку мадэлі пацвердзілі агенцтву Reuters адразу чатыры асобныя крыніцы, сярод якіх ёсць і супрацоўнікі кампаніі. Гаворка ідзе менавіта пра новае аўто, а не пра бюджэтную версію існуючай мадэлі.

Самы танны электрамабіль Tesla будзе кампактным кросоверам даўжынёй 4,28 м. Аўто будзе танней за седан Tesla Model 3, які каштуе ад 37 000 долараў у ЗША і ад $34 000 у Кітаі. Такім чынам, цана Tesla будзе на ўзроўні Skoda Octavia.

Новая Tesla будзе лягчэйшая (прыкладна 1,5 тоны) і для зніжэння сабекошту атрымае меншую батарэю. Яе запас ходу складзе да 480–500 км. Акрамя таго, супрацоўнік Tesla адзначае, што будучыя электрамабілі маркі будуць мець аўтапілот, аднак захаваюць і органы кіравання.

Танны электрамабіль Tesla — гісторыя праекта

Інфармацыя пра танны электрамабіль Tesla хадзіла з пачатку 2020-х. Тады лічылася, што гэта будзе кампактны хэтчбэк Tesla Model 2 коштам прыблізна $25 000 з запасам ходу 400 км. З'явілася нават афіцыйная выява аўто.

Праўда, у 2024 годзе Ілон Маск прызнаў, што праект закрылі і пераарыентаваліся на стварэнне беспілотнага таксі Texi Cybercab. Цяпер жа, калі продажы Tesla падаюць, а на рынку становіцца ўсё больш танных кітайскіх электрамабіляў, амерыканскі аўтавытворца вымушаны перагледзець стратэгію.

Апошнія навіны