BE RU EN

Удзельнікі культавых украінскіх гуртоў «Акіян Эльзы» і «Бумбокс» аб'ядналіся ў джазавае трыа

  • 10.04.2026, 18:30

Музыкі ўжо выпусцілі першы сінгл.

Дзяніс Дудко з «Акіяна Эльзы» і Аляксандр Люлякін і Павал Літвіненка з «Бумбокса» аб'ядналіся ў джазавае трыа Sigmund Friends. Яны выпусцілі першую кампазіцыю In the Trenches, якая ўвойдзе ў дэбютны альбом Path of Glory.

Такія музычныя аб'яднанні звычайна называюць супергуртамі. Удзельнікі ж культавых гуртоў «Акіян Эльзы» і «Бумбокс» стварылі трыа, што спалучае джазавую аснову з фанкам, соўлам, рокам, а ўсё гэта дапаўняе кінематаграфічны настрой, піша New Voice.

У гурт увайшлі піяніст, клавішнік і музычны прадзюсар гурта «Бумбокс» Павал Літвіненка, які супрацоўнічаў з David Gilmour, Dennis Adu, Maru і многімі іншымі; аўтар музыкі да шэрагу кампазіцый «Бумбокса», у прыватнасці з альбома «Людзі», кантрабасіст, бас-гітарыст гурта «Акіян Эльзы», суаўтар музыкі хіта «Обійми», удзельнік Maru і Denys Dudko Sextet Дзяніс Дудко; і Аляксандр Люлякін — бубнач «Бумбокса», які працаваў з Hidden Element Live, The Erised, Maru, David Gilmour і іншымі; кампазітар тэатральнай пастаноўкі Burning Doors, якая ўвайшла ў спіс найлепшых спектакляў года паводле версіі The New York Times.

«Sigmund Friends — не класічнае фартэпіяннае джазавае трыа. Наша музыка — сумесь жанраў і, галоўнае, свабода — асноўная прыкмета нашага гучання. Але, акрамя яе, важныя яшчэ індывідуальны стыль і смак, якія кожны прыносіць у музыку дзякуючы свайму досведу і музычнаму багажу», — падзяліліся музыкі.

Дэбютны альбом Path of Glory выйдзе ўжо 24 красавіка. У яго ўвойдуць 20 аўтарскіх кампазіцый. А першы сінгл — In The Trenches — гэта прысвячэнне людзям, якія, паводле слоў музыкаў, не заўсёды бачныя, але менавіта на іх усё трымаецца.

Апошнія навіны