BE RU EN

ЗСУ паказалі кадры паражэння двух бурыльных установак РФ у Каспійскім моры

  • 11.04.2026, 4:02

Відэа.

Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ апублікавалі кадры знішчэння двух бурыльных платформаў расійскай кампаніі «Лукойл» на шэльфе Каспійскага мора ў ноч на 10 красавіка.

Кадры баявой працы ССО апублікавалі ў Telegram.

Паведамляецца, што беспілотнікі ССО паразілі ледастойкія платформы на радовішчы імя Грайфера (былае радовішча «Ракушачнае») і на радовішчы імя Карчагіна ў паўночнай акваторыі мора каля тысячы кіламетраў ад лініі фронту.

Гэтыя платформы вораг выкарыстоўвае ў ланцугу забеспячэння палівам уласнай арміі.

«Сілы спецыяльных аперацый наносяць дальнабойныя ўдары Deep-strike па аб'ектах праціўніка ў глыб тэрыторыі Расіі. Паражэнне нафтагазавай інфраструктуры праціўніка істотна абмяжоўвае яго магчымасці забяспечваць палівам войскі і напаўняць уласны бюджэт. ССО працягваюць асіметрычныя дзеянні дзеля стратэгічнага аслаблення ворага ў вядзенні вайны супраць Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што напярэдадні Генштаб ЗСУ паведамляў, што ўкраінскія падраздзяленні паразілі дзве бурыльныя платформы на радовішчах імя Грайфера і Карчагіна ў Каспійскім моры. Яны забяспечвалі расійскую армію палівам.

Апошнія навіны