BE RU EN

Трамп заявіў, што Армузскі праліў «даволі хутка адкрыецца»

  • 11.04.2026, 11:55

ЗША дапамогуць яго адкрыць іншыя дзяржавы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Армузскі праліў «даволі хутка адкрыецца». Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле слоў Трампа, стратэгічна важны для сусветных паставак нафты Армузскі праліў у бліжэйшы час павінен аднавіць поўнацэнную працу.

«Гэтым пралівам карыстаюцца і іншыя дзяржавы. Таму ёсць краіны, якія далучаюцца і дапамогуць… Гэта будзе няпроста, але, думаю, мы забяспечым яго адкрыццё даволі хутка», — сказаў ён журналістам.

Раней, абвяшчаючы пра дамоўленасць з Тэгеранам аб часовым перамір’і і пачатку перамоў, Трамп заяўляў, што Іран паабяцаў адкрыць праход праз Армузскі праліў. Аднак на практыцы сітуацыя ў рэгіёне пакуль істотна не змянілася.

Апошнія навіны