Z-прапагандысты прызналі ключавую праблему расійскага ВПК
- 11.04.2026, 12:21
Колькасць ракетных пускаў з РФ будзе змяншацца.
У Расіі пагаршаецца эканамічны крызіс, які цяпер закрануў нават абаронны сектар. У краіне ў апошнія месяцы фіксуецца скарачэнне вытворчасці ракет і ўдарных дронаў на фоне агульных бюджэтных праблем. Пра гэта, як напісаў журналіст Дзяніс Казанскі, ужо кажуць найбольш вядомыя расійскія ваенныя блогеры і прапагандысты, піша «Дыялог».
Паводле іх дадзеных, колькасць ракетных пускаў з РФ будзе змяншацца, а масавыя атакі з выкарыстаннем сотняў беспілотнікаў і дзясяткаў ракет, як гэта неаднаразова здаралася раней, становяцца малаверагоднымі.
Прыярытэт часткова зрушваецца ў бок ударных БПЛА як больш таннага інструмента, аднак і гэты накірунак перажывае пэўны заняпад. Казанскі звязвае зніжэнне ваеннай вытворчасці ў Расіі з эканамічным ціскам, у тым ліку санкцыямі. Але асобным фактарам сталі ўкраінскія ўдары па ключавой інфраструктуры агрэсара. З цягам часу сукупнасць гэтых фактараў паказвае, што ўсё гэта працуе і прыносіць вынік.