Стала вядома, чаму Іран не адкрыў Армузскі праліў
- 11.04.2026, 15:12
Гэта ўскладняе сітуацыю на перамовах.
Іран не змог выканаць патрабаванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб неадкладным разблакаванні Армузскага праліва, таму што не знайшоў усе міны, якія там устанавіў.
Пра гэта 10 красавіка напісала The New York Times са спасылкай на словы амерыканскіх чыноўнікаў.
Паколькі міны не знойдзены, іх немагчыма абясшкодзіць, і таму поўнае адкрыццё праліва адкладаецца, заявілі суразмоўцы выдання.
NYT адзначыла, што гэта ўскладняе і сітуацыю на перамовах амерыканскай і іранскай дэлегацый, якія павінны адбыцца ў Пакістане.