BE RU EN

Пад Варшавай знайшлі метэазонд з Беларусі

  • 11.04.2026, 15:17

Аднак ні пакета з кантрабандай, ні GPS-прылады, ні SIM-карткі пры шары не было.

У польскай вёсцы Духнаў мясцовы жыхар выявіў у лесе невядомы аб’ект, падобны да метэазонда. Пра гэта паведамляе RMF FM.

На месца прыбылі паліцыянты, якія ачапілі тэрыторыю і правялі праверку з удзелам піротэхнікаў. Па выніках агляду высветлілася, што знойдзены прадмет не ўяўляе небяспекі для навакольных.

Паводле папярэдняй інфармацыі, можа ідзіцца пра метэаралагічны шар, які выкарыстоўваўся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Аднак падчас агляду паблізу не выявілі ні саміх цыгарэт, ні GPS-трэкера, ні SIM-карткі, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў падобных схемах.

Апошнія навіны