Благадатны агонь сышоў у Іерусаліме
- 11.04.2026, 15:25
Яго даставяць у Беларусь у велікодную раніцу.
У храме Гроба Гасподня ў Іерусаліме сышоў Благадатны агонь.
Згодна з праваслаўнай традыцыяй, Благадатны агонь штогод з'яўляецца ў Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня ў храме Гроба Гасподня ў Іерусаліме. Яго вынас з Кувукліі (капліцы над Гробам Гасподнім) сімвалізуе Уваскрэсенне Хрыста — выхад «Праўдзівага Святла» з гроба.
Служба транслюецца па ўсім свеце, а сам агонь штогод дастаўляюць у многія краіны спецыяльнымі авіярэйсамі, у тым ліку ў Беларусь.
Паведамляецца, што заўтра, на праваслаўны Вялікдзень, яго даставяць у Беларусь.