Сырскі: РФ безвынікова спрабуе пераламаць хад вайны
- 11.04.2026, 18:58
Сілы абароны Украіны цвёрда трымаюць рубяжы.
Расія безвынікова спрабуе пераламаць хад вайны. Пра гэта сёння, 11 красавіка, заявіў галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.
Галоўнакамандуючы пабываў у падраздзяленнях Узброеных Сіл Украіны, якія трымаюць рубяжы ў Паўднёвай аперацыйнай зоне, дзе правёў сустрэчу з камандным складам органаў вайсковага кіравання, ваенных частак і падраздзяленняў. Асноўная ўвага была засяроджана на паляпшэнні каардынацыі паміж падраздзяленнямі ў зонах адказнасці. Таксама ён скаардынаваў з камандзірамі ваенных частак далейшыя дзеянні па вядзенні эфектыўнай абароны.
- Расійскія акупацыйныя войскі ўзмацняюць сваю групоўку і не пакідаюць спроб пераламаць хад баявых дзеянняў на сваю карысць. Сілы абароны Украіны цвёрда трымаюць рубяжы. Нашы мэты нязменныя — наносіць праціўніку максімальныя страты з мэтай яго знясілення, а таксама вызваленне украінскіх тэрыторый, — напісаў у Facebook Аляксандр Сырскі.