Камала Харыс можа зноў вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах ЗША
- 12.04.2026, 2:18
Здаецца, дэмакраты таксама гатовыя да «Харыс 2.0».
Былая віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс, паводле яе слоў, разглядае магчымасць зноў балатавацца ў прэзідэнты ў 2028 годзе, паведамляе Bild.
На пытанне пра гэта яна адказала:
«Магчыма. Я думаю пра гэта. Я чатыры гады была ў адным кроку ад прэзідэнцтва. Я ведаю, якая гэта праца. І я ведаю, чаго яна патрабуе».
Дэмакраты, здаецца, таксама гатовыя да «Харыс 2.0». У бягучых апытаннях па праймерыз Дэмакратычнай партыі 2028 года яна ўпэўнена лідзіруе з 26,46%, апярэджвае Гэвіна Ньюсама на 6,9%.
Топ-5 дэмакратаў:
- Камала Харыс — 26,46%
- Гэвін Ньюсам (губернатар Каліфорніі) — 19,52%
- Піт Бутіджыч (былы міністр транспарту) — 8,58%
- Аляксандрыя Окасіо-Кортэс (кангрэсвумен) — 7,95%
- Джош Шапіра (губернатар Пенсільваніі) — 5,92%
Харыс ужо намякала на свой магчымы ўдзел у наступных выбарах. Напрыканцы 2025 года ў інтэрв'ю BBC яна сказала: «Я яшчэ не скончыла». З таго часу яна выпусціла аўтабіяграфічную кнігу пра сваю кампанію, правяла кніжны тур і ў гэтым месяцы выступае на мерапрыемствах Дэмакратычнай партыі ў чатырох паўднёвых штатах, паведамляе CNN. На адным з мерапрыемстваў у пятніцу яе віталі скандаваннем: «Run again!» — «Балатуйся зноў!».
Харыс таксама рэзка крытыкуе знешнюю палітыку прэзідэнта Дональда Трампа:
«Амерыка пры Дональдзе Трампе становіцца ўсё менш надзейным партнёрам для нашых сяброў. І Амерыка ўсё больш страчвае ўплыў».
Паводле яе слоў, гэтая знешнепалітычная сітуацыя «не дае ёй спаць начамі».
Камала Харыс балатавалася ў прэзідэнты ў 2024 годзе ад Дэмакратычнай партыі і пацярпела сур'ёзную паразу ад Трампа. Калі яна вырашыць вылучыць сваю кандыдатуру ў 2028 годзе, гэта будзе яе трэцяя спроба: яна таксама ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі 2020 года, але тады датэрмінова зняла сваю кандыдатуру.