У арміі ЗША пацвердзілі праход баявых караблёў у Армузскім праліве
- 12.04.2026, 9:10
І анансавалі перакід новых сіл.
У арміі ЗША пацвердзілі інфармацыю пра праход амерыканскіх баявых караблёў у Армузскім праліве, пра што СМІ пісалі ў суботу.
Як паведамілі у Цэнтральным камандаванні, у праходзе праз праліў удзельнічалі эскадраныя мінаносцы USS Frank E. Peterson і USS Michael Murphy, узброеныя кіраванымі ракетамі.
У паведамленні гаворыцца, што манеўры караблёў з'яўляюцца часткай больш маштабнай місіі, мэтай якой з'яўляецца поўная ачыстка праліву ад мін, усталяваных іранскімі вайскоўцамі.
У камандаванні адзначылі стратэгічнае значэнне Армузскага праліву для міжнароднага гандлю і эканамічнага дабрабыту і анансавалі перакід дадатковых сіл у рэгіён.
У прыватнасці, да аперацыі па размінаванні далучацца беспілотнікі.