BE RU EN

Кітайскія рабочыя выйшлі на пратэсны марш у Камсамольску-на-Амуры

  • 12.04.2026, 11:57

Яны доўгі час не атрымлівалі заробку.

Кітайскія рабочыя нафтазавода прайшлі пратэсным маршам па вуліцах расійскага Камсамольска-на-Амуры. Паводле іх слоў, яны доўгі час не атрымлівалі заробку, піша nemoskva.net.

У руках рабочых былі плакаты на кітайскай і рускай мовах: «Сечын, дапамажыце!», «Пуцін, дапамажыце!».

На сустрэчу з пратэстоўцамі ў тэрміновым парадку выехаў мэр горада Дзмітрый Заплутаеў.

«Мэтай іх акцыі стала прыцягненне ўвагі да сітуацыі з нявыплатай заробку. Адміністрацыя горада і праваахоўныя органы вядуць перамовы з кітайскімі рабочымі. Я выехаў на нафтазавод для правядзення сустрэчы з кіраўніцтвам завода і падрадчыкам», — заявіў кіраўнік горада.

Як доўга рабочым не выплачваюць заробак, не ўдакладняецца. Кітайскіх рабочых сілавікі не затрымліваюць.

Гэта не першы пратэст кітайскіх рабочых у Камсамольску — у лістападзе 2021 года яны таксама правялі шэсце з-за нізкага заробку і немагчымасці вярнуцца на радзіму праз каранавірус.

Апошнія навіны