Выбары ў Венгрыі пачаліся з рэкорднай яўкай выбаршчыкаў
- 12.04.2026, 12:22
Ключавыя апаненты ўжо прагаласавалі.
Па стане на 09:00 (па мясцовым часе, 10:00 па Мінску) 12 красавіка на парламенцкіх выбарах у Венгрыі прагаласавалі 16,89% выбаршчыкаў. Гэта значна вышэй за паказчык, зафіксаваны на аналагічным этапе папярэдніх выбараў чатыры гады таму.
Пра гэта паведамляе «Громадське».
Яшчэ па стане на 7 раніцы яўка складала 3,46% — амаль у два разы больш, чым чатыры гады таму (тады было 1,8%). Па стане на 9 раніцы яна дасягнула 16,89%, што на 6% больш, чым падчас мінулых выбараў (10,31%).
Ключавыя апаненты — дзейны прэм’ер-міністр Віктар Орбан і лідар апазіцыйнай партыі «Тіса» Пэтер Мад’яр — ужо прагаласавалі. Напярэдадні, падчас апошніх перадвыбарчых мітынгаў, яны абодва выказалі ўпэўненасць у сваёй перамозе.
У той жа час Орбан заявіў журналістам, што павіншаваў бы свайго суперніка ў выпадку яго перамогі.