Тайсан Ф'юры эфектна перамог расіяніна Махмудава
- 12.04.2026, 12:48
Вынік бою ўражвае.
У баі ў ноч на 12 красавіка брытанскі баксёр Тайсан Ф'юры перамог расійскага спартсмена Арсланбека Махмудава на стадыёне «Тотэнхэма» ў Лондане.
Пра гэта паведамляе BBC Sport.
Былы чэмпіён свету правёў бой упершыню за паўтара года пасля паражэнняў ад украінца Аляксандра Усіка у 2024 годзе.
Бой доўжыўся 12 раўндаў, пасля чаго суддзі паставілі 120-108, 120-108, 119-109 балаў на карысць Ф'юры.
Расіянін пачаў бой агрэсіўна, аднак хутка стаміўся, таму Ф'юры кантраляваў амаль увесь паядынак.
У бою розніца па ўдарах стала разючай, бо перавага была ў чатыры разы на карысць Ф'юры: на яго рахунку 199 дакладных удараў, тады як у суперніка — 59. Па прыцэльных сілавых ударах перавага была яшчэ большай — 76:7 на карысць брытанца.
Гэта 35-я перамога ў кар'еры Ф'юры і першая з кастрычніка 2023 года. Дагэтуль ён саступаў толькі Аляксандру Усіку, двойчы ў 2024 годзе.
Пасля перамогі брытанец выхапіў мікрафон і выклікаў на паядынак іншага брытанскага баксёра — Энтані Джошуа, які асабіста прысутнічаў на паядынку ў Лондане.
«Ты наступны. Ты будзеш нокаутаваны, павер», — сказаў Ф'юры.
Джошуа адразу ж адказаў яму.
«Я цябе адлупіў, калі мы былі малыя, і зраблю гэта зноў. Гнаўся за табой 10 гадоў. Ты не будзеш мне казаць, што рабіць. Я — бос, і ты працуеш на мяне», — заявіў ён.