Рыбак пад Мінскам злавіў велізарнага шчупака
- 12.04.2026, 21:38
Відэафакт.
Рыбалка, ад якой Арцём Ігнатовіч не чакаў нічога асаблівага, прынесла найлепшы трафей у ягоным жыцці. Мужчына злавіў рыбу ўсяго ў 20 км ад Мінска ў зусім невялікім вадаёме.
На відэа рыбак паказвае велізарнага шчупака, кажа, кілаграмаў 14–15. Ён называе шчупака «мегалодонам» з-за незвычайных памераў.
«Ну што, сябры, гэта проста нешта з нечым! Такіх мегалодонаў я ніколі не лавіў. Прыехаў літаральна на гадзінку пакідаць вудачку. Вадаём увогуле — проста пераплюйка. Рыба, думаю, недзе каля 15 кілаграмаў. Такіх, шчыра кажучы, і ў жыцці не бачыў ніколі. Проста… нешта з нечым! Жадаю кожнаму сёлета злавіць такога гіганцкага шчупака!»
Арцём беражліва выпусціў рыбу назад у ваду.