BE RU EN

Літва зафіксавала рэкордную колькасць спробаў перасячэння мяжы

  • 12.04.2026, 16:12

Рэжым Лукашэнкі нарошчвае тэмпы гібрыдных атак.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы 11 красавіка зафіксавала 36 спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з трэціх краін з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Delfi.

Адзначаецца, што гэта рэкордная колькасць з лістапада 2025-га.

У 2026 годзе спакойнымі былі 73 дні са 101. У астатнія дні фіксавалася ад 1 да 35 спробаў. З 5 красавіка спробы нелегалаў трапіць у Літву адзначаюцца штодня.

З пачатку красавіка памежнікі зарэгістравалі 200 спробаў незаконнага пераходу з Беларусі ў Літву (за той жа перыяд 2025-га — 55; рост у 3,6 раза), з пачатку года — 389 (258; +50,8%).

Апошнія навіны