BE RU EN

«Кашалёк Пуціна» забудоўвае порт Ялты пад казіно

  • 12.04.2026, 18:41

Мясцовыя жыхары выступалі супраць, але праект усё ж пачалі рэалізоўваць.

Нядаўна вакол Ялцінскага марскога порта з'явілася будаўнічая агароджа. Гэта сведчыць пра пачатак рэалізацыі даўно запланаванага маштабнага праекта, супраць якога неаднаразова выступалі мясцовыя жыхары, паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Паводле даных ЦНС, за гэтым стаіць даўні сябра Уладзіміра Пуціна — мільярдэр Аркадзь Ратэнберг.

Адзначаецца, што расійскія ўлады плануюць размясціць на месцы пасажырскага тэрмінала ігорную зону з казіно, гатэлямі, СПА‑комплексамі і забаўляльнай інфраструктурай. Мясцовыя жыхары, наадварот, патрабавалі аднаўлення нармальнай працы марскога вакзала і пасажырскіх перавозак.

ЦНС піша, што ідэя будаўніцтва ігорнай зоны ў Крыме з'явілася яшчэ ў 2019 годзе, калі яе планавалі ў пасёлку Кацівелі. Асноўным інвестарам была кампанія ТАА «Кіруючая кампанія інфраструктурных праектаў», звязаная з колам Аркадзя Ратэнберга праз папярэднія праекты.

У ліпені 2024 года Дзярждума і Савет Федэрацыі прынялі закон, які дазволіў перанесці зону непасрэдна ў Ялцінскі марскі порт. Незадаўга аб'ект быў выстаўлены акупацыйнымі ўладамі на продаж і набыты маскоўскай кампаніяй «Чарнаморскае развіццё».

«Гэтая гісторыя працягвае схему пераразмеркавання стратэгічных актываў акупаванай тэрыторыі на карысць структур, блізкіх да крэмлёўскіх эліт», — дадалі ў ЦНС.

Апошнія навіны