BE RU EN

Ёсць вялікая верагоднасць, што Орбан прайграў

  • 12.04.2026, 20:33

Пра гэта сведчаць папярэднія апытанні.

У Венгрыі завяршыліся парламенцкія выбары. Яўка стала рэкорднай у гісторыі краіны — 77,8%

Экзіт-полы падчас выбараў у Венгрыі не праводзіліся. Аднак былі апублікаваныя вынікі апытання, праведзенага за два дні да галасавання.

Паводле новых дадзеных кампаніі Meridian, якую лічаць адной з найбольш дакладных сацыялагічных службаў у Венгрыі, партыя «Ціса» на чале з Петэрам Мадзярам можа атрымаць у парламенце 135 месцаў з 199.

Калі афіцыйныя вынікі акажуцца блізкімі да гэтых дадзеных, «Ціса» зможа без сур'ёзных перашкод правесці маштабныя рэформы сістэмы, якую за 16 гадоў знаходжання пры ўладзе выбудаваў Орбан.

Апошнія навіны