Беларускія батуцісты заваявалі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы
- 12.04.2026, 20:47
У актыве каманды ўжо 12 медалёў, восем з іх — залатыя.
Двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч дадаў да сваіх тытулаў званне чэмпіёна Еўропы ў асабістым заліку. У фінале ён набраў 65,310 балаў. Серабро ў партугальца Габрыэла Альбукерке. Трэцяе месца заняў расіянін Кірыл Казлоў.
У жанчын пераможцай стала расіянка Анжэла Бладцева. Беларуска Яна Лебедзева — другая.
На дадзены момант у беларусаў на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце 12 медалёў, 8 з іх — залатыя. Турнір праходзіць у Партугаліі.
Сёння ў мужчынскіх сінхронных скачках золата заваявалі Станіслаў Яскевіч і Іван Мельнікаў. Таксама першае месца ў Златы Мініахметавай і Кацярыны Яршовай (48,790).