Прыхільнікі партыі «Ціса» ўжо святкуюць перамогу на вуліцах
- 12.04.2026, 22:07
Орбан разгромна прайграе выбары.
Падлік галасоў працягваецца, і сачыць за ім у рэжыме рэальнага часу можна на сайце ЦВК Венгрыі. Паводле вынікаў апрацоўкі каля 30% бюлетэняў праеўрапейская партыя «Ціса» можа разлічваць амаль на дзве траціны месцаў у парламенце.
Фактычна на вачах адбываецца параза адной з самых прарасійскіх і адначасова трампісцкіх палітычных сіл у Еўрапейскім саюзе.
На гэтым фоне прыхільнікі апазіцыі ўжо пачынаюць святкаваць магчымую перамогу.