Goldman Sachs паведаміў пра найлепшы за пяць гадоў прыбытак
- 13.04.2026, 19:20
Амерыканскі банк паведаміў пра фінансавыя вынікі за першы квартал 2026 года.
Амерыканскі банк Goldman Sachs паведаміў пра фінансавыя вынікі за першы квартал 2026 года, якія аказаліся найлепшымі за апошнія пяць гадоў, піша The Times.
З-за высокай валацільнасці рынку, выкліканай канфліктам на Блізкім Усходзе, прыбытак у першым квартале вырас на 19%. Чысты прыбытак інвестбанка павялічыўся да $5,63 млрд, а выручка дасягнула $17,23 млрд, што на 14% больш, чым у першым квартале 2025 года, і на 28% больш, чым у чацвёртым квартале мінулага года.
Падраздзяленне банка, якое адказвае за гандаль акцыямі для інстытуцыйных і карпаратыўных кліентаў, зафіксавала рост продажаў на 27% у гадавым выражэнні, пераўзышоўшы папярэдні рэкорд больш як на $1 млрд. У чацвёртым квартале 2025 года адпаведны паказчык склаў $4,31 млрд.