Беларусаў чакае «ноч без картак»
- 14.04.2026, 10:21
Названая дата.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што 15 красавіка 2026 года спецыялісты правядуць планавыя тэхналагічныя працы на апаратна-праграмным камплексе. Гэта неабходна для выканання патрабаванняў міжнародных плацёжных сістэм.
У сувязі з гэтым з 03:00 да 06:30 магчымыя часовыя перабоі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх картак, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра. Таксама не выключаныя збоі ў працы гандлёва-сэрвісных прадпрыемстваў, пунктаў выдачы наяўных грашовых сродкаў, прылад самаабслугоўвання і банкаматаў, падключаных да дадзенага камплексу.