У Мелітопалі і ў Крыме прагрымелі выбухі і ўспыхнулі пажары
- 14.04.2026, 10:37
Сталі вядомыя першыя падрабязнасці.
У ноч на 14 сакавіка ў часова акупаваным Крыме і ў Мелітопалі на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці прагрымеў шэраг выбухаў.
Пасля удараў успыхнулі пажары і пачаліся перабоі з электразабеспячэннем. Пра гэта паведамляюць OSINT-каналы, кадры ўзгарання даступныя для прагляду ў тэлеграм-канале «Украіна 365».
Паводле паведамленняў мясцовых паблікаў, выбухі чуліся ў Сімферопалі, Феадосіі і Керчы. Найбольш інтэнсіўныя ўдары прыйшліся на раён Таўрычаскай ТЭС, дзе былі зафіксаваныя як мінімум два магутныя выбухі.
У раёне аэрадрома «Гвардзейскае» чуліся стрэляніна і выбухі; паводле папярэдніх даных, магла быць атакаваная ваенная інфраструктура. У Мелітопалі пасля атакі загарэлася электрападстанцыя, што прывяло да частковага блэкаўту.
У сеціве апублікаваныя кадры густога дыму і полымя, што ахапіла энергааб'ект. Інфармацыя пра пацярпелых і маштабы разбурэнняў удакладняецца. Мелітопаль знаходзіцца пад расійскай акупацыяй з сакавіка 2022 года і адыгрывае ключавую ролю для арміі РФ як транспартны і лагістычны вузел на поўдні Украіны.