Злы рок выбівае сяброў Лукашэнкі
- 14.04.2026, 10:41
Год для дыктатара не склаўся.
Палітолаг Аляксандр Класкоўскі у артыкуле для «Позірка» каментуе перамогу венгерскай апазіцыі і сыход з улады прэм’ер-міністра Віктара Орбана, сябра Лукашэнкі:
— Яшчэ адзін важны момант: многія каментатары разлічваюць, што новы ўрад Венгрыі нарэшце дасць дабро на прадастаўленне Украіне крэдыту Еўразвязу на 90 млрд еўра.
Дагэтуль гэтае рашэнне блакавалі Будапешт і Браціслава. А Мадзяр выступае за канструктыўны дыялог сваёй краіны з Еўразвязам і НАТА.
Калі Украіна атрымае такую істотную дапамогу, яна зможа наносіць большую шкоду захопнікам. Адпаведна, у Крамля будзе менш рэсурсаў для падтрымкі мінскага саюзніка. Што таксама не з’яўляецца для Лукашэнкі радаснай перспектывай.
Нарэшце, і ў сугуба псіхалагічным плане год у яго не склаўся. Злы рок аднаго за адным выбівае з абоймы старых таварышаў: Нікалас Мадура, Алі Хамянеі, цяпер вось Орбан.
Лёсы, вядома, розныя, але мараль адна: да пары збан ваду носіць.