Пад Кіевам адбыўся тэракт
- 14.04.2026, 10:50
Падазраваныя затрыманыя.
У Броварах Кіеўскай вобласці адбыўся тэракт, у выніку якога быў паранены мужчына.
Пра гэта піша «Суспільне» са спасылкай на звесткі паліцыі.
У абласной паліцыі заявілі, што выбух адбыўся ў прыватным сектары.
Вядома, што падазраваныя ўжо затрыманыя.