BE RU EN

Навукоўцы: Сумеснае пражыванне можа змяніць ваш біём

  • 14.04.2026, 11:18

Ты — гэта той, з кім ты жывеш і з кім дзеліш побыт.

Навукоўцы выявілі, што блізкія кампанёны і суседзі па гняздзе (ці кватэры) маюць ідэнтычны набор «карысных» бактэрый у кішэчніку, і гэты абмен адбываецца не праз агульную талерку, а дзякуючы фізічнай блізкасці, піша New Voice.

Галоўнай пляцоўкай для гэтага адкрыцця стаў востраў Кузэн на Сейшэлах — такая сабе ізаляваная «лабараторыя прыроды». Там жывуць камышоўкі, якія ніколі не пакідаюць свой дом, што дазволіла навукоўцам з Універсітэта Усходняй Англіі (UEA) гадамі сачыць за кожным іх рухам. Доктар Чуэн Чанг Лі, які ўзначаліў гэты праект, засяродзіўся на анаэробных бактэрыях. Тэхнічная асаблівасць гэтых мікрабаў у тым, што яны панічна баяцца кіслароду. Яны не могуць падарожнічаць па паветры, таму адзіны спосаб трапіць у новы арганізм — гэта прамы кантакт паміж асобінамі.

Аналізуючы сотні ўзораў птушынага памёту, даследчыкі ўбачылі дзіўную рэч: мікрабіёмы птушак, што жывуць разам, паступова «прыціраюцца» адзін да аднаго, становячыся амаль аднолькавымі. Гэта датычыць і шлюбных пар, і іх памочнікаў. «Жывёлы жывуць сваім натуральным жыццём, ядуць звыклую ежу, але пры гэтым мы можам збіраць дэталёвыя даныя з кожнай канкрэтнай птушкі», — тлумачыць прафесар Рычардсан. Высветлілася, што чым актыўней птушкі сацыялізуюцца, тым багацей і стабільней становіцца іх унутраны свет бактэрый.

Гэты біялагічны механізм працуе і для людзей. «Людзі, з якімі вы жывяце, незаўважна ляпяць мікраскапічную экасістэму ўнутры вас», — адзначае доктар Лі. Атрымліваецца, што звычайны вечар на адной канапе або сумеснае мыццё посуду — гэта не толькі побыт, а ціхі абмен карыснымі бактэрыямі, якія ўмацоўваюць ваш калектыўны імунітэт.

Апошнія навіны