Ва Украіне прадставілі новую ракету-дрон, якая можа даляцець да Масквы
- 14.04.2026, 21:22
Новая магутная зброя ЗСУ.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны адкрылі абноўленую экспазіцыю абаронных рашэнняў, прысвечаную Дню працаўніка абаронна-прамысловага комплексу. Навінкі айчыннага абаронна-прамысловага комплексу паказалі замежным дыпламатам.
На ёй прадставілі шэраг інавацыйных украінскіх распрацовак, у тым ліку супрацькарабельную крылатую ракету «Нептун» і крылатую ракету-дрон Areion, паведамляе рэсурс «Новини.LIVE».
Праект створаны на базе праекта «Паляніца». Ён пастаўляецца ў кантэйнеры для запуску з устаноўкі комплексу «Нептун», аднак яе можна перавозіць і запускаць з прычэпа або паўпрычэпа, як і ў выпадку з «Паляніцай».
Areion — адносна недарагая, масавая сістэма для паражэння мэтаў на адлегласці з выкарыстаннем падыходу, блізкага да крылатых ракет, але з пэўнымі элементамі беспілотных платформаў. Яе баявая частка — 120 кг, а далёкасць палёту — да 600 км.
«Ужо ёсць інфармацыя, што яны, так бы мовіць, перайшлі да серыйнай распрацоўкі. Таму ў найбліжэйшы час, акрамя серыйных «Нептунаў», якія ў нас нядрэнна сябе паказалі, будзе працаваць і гэтая ракета. Яна дастане да Энгельса, Саратова, да Масквы, дарэчы, што самае цікавае. Таму чакаем ужо прэзентацыі ў серыйным выкананні», — распавёў сайту Charter97.org палкоўнік ЗСУ ў запасе Раман Світан.