BE RU EN

Лукашэнка абвінаваціў беларусаў у «утрыманстве»

  • 14.04.2026, 14:26

Дыктатар заявіў, што «улада разбалавала людзей».

На нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходу Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыярытэтам павінна стаць эканоміка, а не стварэнне сацыяльных умоў, намякаючы на «утрыманства беларусаў».

Паводле яго слоў, папярэдні падыход, пры якім спачатку рабіўся акцэнт на паляпшэнні ўмоў жыцця грамадзян, сябе не апраўдаў:

— Заўсёды ідэалагічна было так: стварэнне ўмоў для грамадзян, а потым — эканоміка. Хлопцы, так не будзе. Гэта мы ўжо так разбалавалі сваіх людзей. Будзе эканоміка — будуць і грамадзяне жыць нармальна. Таму наперадзе эканоміка, вытворчасці. А ў нас утрыманства вельмі моцна развіта, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Чаму за больш чым тры дзесяцігоддзі ягонага кіравання эканамічныя праблемы застаюцца актуальнымі, ён не ўдакладніў, абмежаваўшыся заклікамі да «мабілізацыі» ва ўмовах складанай сітуацыі.

Апошнія навіны