BE RU EN

«Саюзнік» РФ у Цэнтральнай Азіі адмовіўся ад рускамоўных назваў

  • 14.04.2026, 19:46

Да 2027 года будуць перайменаваныя ўсе населеныя пункты.

У Кіргізстане ў бліжэйшыя 1–2 гады адмовяцца ад усіх рускамоўных назваў населеных пунктаў. Такую заяву зрабіў кіргізскі прэзідэнт Садыр Жапараў, піша Кіргізскае тэлеграфнае агенцтва.

Па словах Жапарава, замест рускамоўных назваў населеным пунктам дадуць кіргізскія. Паводле яго, гэты працэс павінен завяршыцца да канца 2027 года.

Жапараў таксама нагадаў, што ў Кіргізстане гарады ўжо не маюць рускамоўных назваў, але яны застаюцца ў невялікіх населеных пунктах, асабліва ў Чуйскай вобласці і ў Бішкеку.

У Чуйскай вобласці па стане на 2010 год было каля 474 тысяч кіргізаў і каля 167 тысяч рускіх. Навіна пра тое, што ў Кіргізстане да канца 2027 года плануюць цалкам адмовіцца ад рускамоўных назваў населеных пунктаў на карысць кіргізскіх, выклікала вялікі рэзананс у Расіі.

Расійскія прапагандысцкія СМІ нават звярнуліся па каментар у прэс-службу прэзідэнта Кіргізстана.

Крамлёўскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка кіргізскай дзяржавы Аската Алагозава сцвярджаюць, што насамрэч Жапараў нібыта прапанаваў увесці часовую забарону на перайменаванне населеных пунктаў, а не перайменоўваць рускамоўныя вёскі.

Нагадаем, раней парламент Кіргізстана прыняў закон, які істотна ўзмацніў пазіцыі кіргізскай мовы і абмежаваў выкарыстанне рускай. Цяпер не менш як 60% кантэнту на радыё і тэлебачанні павінна быць на кіргізскай мове, а ўсе назвы вуліц і шыльдаў павінны пісацца найперш на кіргізскай мове.

Апошнія навіны