Беларусы падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка «Мінск-Міра»
- 14.04.2026, 19:16
Дольшчыкі і ўласнікі кватэр патрабуюць кампенсацыі маральнай шкоды.
Дольшчыкі і ўласнікі кватэр і памяшканняў сталічнага жылога комплексу «Мінск-Міра» падалі калектыўны пазоў да забудоўшчыка. Аб гэтым стала вядома з аб’явы, якую апублікавала дзяржаўная газета «Звязда», на гэта звярнула ўвагу эксперт па нерухомасці Наталля Літоўская.
Грамадзянская справа будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёна. Адказчыкам па ёй выступае ТАА «Дубай Інвестмент». Калектыўны пазоў падала «Аб’яднанне па абароне правоў спажыўцоў „На баку права“».
«Патрабаванне групы асоб: аб кампенсацыі маральнай шкоды», — пазначана ў аб’яве.
Іншыя ўласнікі і дольшчыкі кватэр і памяшканняў «Мінск-Міра» могуць далучыцца да калектыўнага пазову да 8 мая 2026 года.