BE RU EN

На Віцебшчыне прадаюць арыштаваны за даўгі туалет

  • 14.04.2026, 21:16

Яго можна набыць з аўкцыёну.

Вуличны туалет у Гарадку (Віцебская вобласць) выставілі на таргі. Аб'яву пра прыём заяў на ўдзел у аўкцыёне апублікавала пляцоўка «Белюробеспечение». Увагу на лот звярнуў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Вуличны туалет — частка вытворчай пляцоўкі былога Гарадокскага хлебапрыёмнага прадпрыемства, што з цягам часу стала філіялам Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў. Гэту пляцоўку ў Віцебскага КХП арыштавалі за даўгі і выставілі на продаж.

Туалет плошчай 2,7 квадратнага метра хочуць прадаць з аўкцыёну па пачатковай цане ў 360 рублёў. Аб'ект размяшчаецца на зямельным участку плошчай 1,7169 га з правам пастаяннага карыстання. Асобная дзялянка для абслугоўвання капітальнага збудавання не выдзелена.

Таргі прызначаныя на 28 красавіка.

Апошнія навіны