Fox News: Трамп заявіў пра завяршэнне вайны супраць Ірана
- 15.04.2026, 7:37
Ці лічыць прэзідэнт ЗША, што канфлікт на Блізкім Усходзе ўжо ў мінулым?
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заяўіў пра завяршэнне ваеннай аперацыі супраць рэжыму Ірана.
Пра гэта паведаміла ў Instagram журналістка Fox News Марыя Барцірома.
Паводле слоў Барцірома, прэзідэнт ЗША, адказваючы на пытанне, ці скончылася вайна ў Іране, адзначыў, што яна сапраўды ўжо завершылася.
«Я толькі што пагутарыла з прэзідэнтам. Ён шмат казаў пра эканоміку, пра вайну з Іранам, пра НАТА. Адзін яго сказ прывяду асобна. Я сказала яму: «Вы ўвесь час гаворыце пра гэтую вайну так, быццам яна ўжо ў мінулым. Яна ўжо скончылася?» Ён адказаў: «Яна скончылася», — адзначыла журналістка Fox News.