Латвія паведамляе пра рэкордныя спробы прарыву мігрантаў з Беларусі
- 15.04.2026, 10:07
Рэжым Лукашэнкі нарошчвае тэмпы гібрыдных атак на мяжы з ЕС.
За мінулыя суткі, 14 красавіка, Латвія прадухіліла 108 спроб мігрантаў незаконна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць звесткі Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай краіны.
Праведзены «Позіркам» аналіз штодзённа публікаваных статыстычных дадзеных паказаў, што гэта паўтарэнне сутачнага максімуму, які Латвія зафіксавала 9 красавіка. 108 спроб — рэкорд 2026 года не толькі для латвійска-беларускага ўчастка, але і для ўсіх суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза.
З пачатку гэтага года Латвія спыніла 1.059 спроб мігрантаў незаконна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі — на 9,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (967).