BE RU EN

Трамп зрабіў першую заяву аб паразе Орбана на выбарах у Венгрыі

  • 15.04.2026, 11:09

Прэзідэнт ЗША пазітыўна ацаніў пераможцу выбараў Пэтэра Мадзяра.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упершыню публічна выказаўся пра вынікі выбараў у Венгрыі і заявіў, што не непакоіцца паразаю прэм’ер-міністра Віктара Орбана, якога ён падтрымліваў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на каментар Трампа журналісту ABC News Джонатану Карлу.

Амерыканскі прэзідэнт пазітыўна ацаніў пераможцу выбараў - лідара партыі «Ціса» Пэтэра Мадзяра, які атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах 12 красавіка.

«Думаю, новы прэм’ер-міністр добра справіцца са сваімі абавязкамі - ён добры чалавек», - сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што Мадзяр раней уваходзіў у партыю Орбана «Фідэс» і мае падобныя пазіцыі, у прыватнасці ў міграцыйнай палітыцы.

«Я думаю, ён будзе добрым прэм’ерам», - дадаў прэзідэнт ЗША.

Таксама Трамп заявіў, што не ведае, ці паўплываў бы яго асабісты ўдзел у перадвыбарчай кампаніі на вынік, улічваючы тое, што замест яго ў Будапешт ездзіў віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

«Ён (Орбан - рэд.) істотна адставаў. Я не быў так моцна ўцягнуты ў гэтую справу. Хоць Віктар - добры чалавек», - сказаў Трамп.

Варта дадаць, што гэта фактычна стала першай рэакцыяй амерыканскага лідара на паразу Орбана на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.

Апошнія навіны