BE RU EN

Расіяне з дронаў разкідваюць улёткі пра «кепскага» Трампа

  • 16.04.2026, 8:54

Глупасць ці свядомая дыверсія прапаганды?

Расійскія войскі падчас сённяшняй масіраванай атакі на Украіну з выкарыстаннем дронаў раскідалі прапагандысцкія ўлёткі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс дарадцы міністра абароны Украіны Сяргея «Флэша» Бескрэстнава у Telegram.

«Герберы» зноў разкідваюць улёткі. Божа, дзякуй табе, што прапагандысты ворага «тупыя» і разкідваюць такую лухту», — напісаў Бескрэстнаў.

Зыходзячы з апублікаванага фота, на паштоўцы намаляваны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які паведамляе, што дапамога Украіне нібыта засталася ў мінулым.

Апошнія навіны