Z-блогер вырашыў скончыць жыццё самагубствам з-за ганьбы расійскай арміі
- 16.04.2026, 9:21
Перад гэтым ён паказаў папку з кампраматам на намесніка галоўнакамандуючага ВКС Расіі.
Расійскі пілот верталёта «Ка-52» і па сумяшчальніцтве аўтар канала «Воевода вещает» старшы лейтэнант Аляксей Земцоў абвясціў, што вырашыў скончыць жыццё самагубствам, бо «не можа перажыць ганьбы расійскай арміі».
У Сетцы мяркуюць, што такім чынам Z-блогер вырашыў проста павялічыць колькасць сваіх падпісчыкаў, піша Дыялог.UA.
Земцоў перад сваёй «акцыяй» заявіў, што ён нібыта вырашыў скончыць жыццё самагубствам з-за «ціску начальства». Ён паказаў папку з кампраматам на намесніка галоўнакамандуючага ВКС Узброеных Сіл Расіі генерал-лейтэнанта Уладзіміра Краўчанку. Свой Telegram-канал ён папрасіў перадаць для адміністравання Z-блогеру Кірылу Фёдараву.
У Сетцы лічаць, што насамрэч Земцоў не плануе сыходзіць з жыцця шляхам самагубства, а распачатая ім «акцыя» накіраваная на тое, каб павялічыць колькасць сваіх падпісчыкаў.
Таксама ёсць інфармацыя, што Аляксей Земцоў працягне адміністраваць свой канал, але цяпер ён атрымае іншую назву.
У Расіі Земцова лічаць «адным з найбуйнейшых ваенных блогераў». Яго імя згадваюць і ўкраінскія электронныя СМІ, якія пішуць пра вайну РФ супраць Украіны.
Земцоў у сваім канале крытыкаваў дзеянні камандавання акупацыйнай арміі РФ. Ён 4,5 месяца знаходзіўся ў СІЗА па абвінавачанні ў пагрозе забойствам, пашкоджанні маёмасці і вымаганні. Вясной 2026 года яго адправілі на фронт у штурмавое падраздзяленне, але потым вярнулі ў авіяцыю.