Долар і еўра пайшлі ўверх
- 16.04.2026, 13:52
Расійскі рубель падае.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 красавіка назіралася ўмацаванне долара.
Курс долара вырас на 0,48% і склаў 2,8328 рубля. Еўра таксама падаражэў — на 0,23%, да 3,3292 рубля.
У той жа час расійскі рубель знізіўся на 1,04% і склаў 3,7438 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань таксама паказаў рост: яго курс павялічыўся на 0,48% і дасягнуў 4,1834 рубля за 10 юаняў.