Пракатацца на атракцыёнах стане даражэй
- 16.04.2026, 14:09
На 15%.
Мінскія паркі абвясцілі пра падаражанне квіткоў на атракцыёны прыблізна на 15%. Падрабязнасці агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер «Мінскзелянбуда» Руслан Косевіч.
Паводле яго слоў, у апошнія гады кошт квіткоў на атракцыёны ў парках Мінска не змяняўся. Аднак у 2026 годзе цэны на квіткі вырастуць прыблізна на 15%. Намеснік генеральнага дырэктара патлумачыў, што гэта звязана з падаражаннем тэхнічнага абслугоўвання, расходных матэрыялаў, запасных частак.