Расіянку шакавалі пустыя вуліцы Мінска
- 16.04.2026, 16:13
І дабрыня беларусаў.
Жыхарка Санкт-Пецярбурга Аляксандра прыехала ў Мінск. Сваімі ўражаннямі і фота вуліц беларускай сталіцы яна падзялілася у Threads.
«Паехала ў Беларусь і шакаваная пустымі вуліцамі, — напісала Аляксандра. — Таксама думала: у Піцеры самыя дабрадушныя людзі. Але Мінск пераплюнуў. Калі хочаце адпачыць ад вялікай колькасці людзей і адчуць дабрыню, вам дарога ў гэтыя краі».
Беларусы патлумачылі госці з Расіі, чаму вуліцы горада пустыя. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— З Беларусі з’ехаў вельмі вялікі працэнт насельніцтва. Асабліва пасля дыктатарскага путчу 2020 года.
— У Мінску пустыя вуліцы, бо ўсе мінчукі на заробках у Брукліне і Варшаве!
— У Беларусі час — строга па графіку! А ў 10 — адбой і па шконках.
— Мінск, на жаль, зусім пусты і мёртвы. Стаў выглядаць жудасна, а літаральна да «кавіду» і ўсяго мороку быў поўны жыцця. Дарэчы, у іншых гарадах Беларусі такога кантрасту з «дакавіднымі» часамі няма. А так, так — паблукаць па пустынных праспектах (асабліва ў цэнтры, там увогуле пустыня) — цяпер самы час.