Новыя камеры пачалі выводзіць парушэнні на экран над трасай
- 16.04.2026, 17:36
Фотафакт.
На трасе Р53 Слабада — Новасады з’явіліся новыя камеры, якія ў рэжыме рэальнага часу выводзяць парушэнні аўтамабіляў, што праязджаюць, на інфармацыйнае табло над дарогай. Фота навінкі 15 красавіка апублікаваў Instagram-акаўнт dorogi_zhodino_smolevichi.
Экран усталяваны на ўчастку паміж Жодзінам і Курганам. На табло адлюстроўваецца нумар аўтамабіля, а таксама напаміны для вадзіцеляў: «прыстагніся», «прайдзіце тэхагляд», «аплаціце штраф ДАІ».
Па словах вадзіцеляў, падобнае табло ўжо працуе і ў раёне Дынараўкі ў напрамку Мінска.